2010-09-08

Беларускі калегіюм: спэцкурс “Фатаграфія”



БЕЛАРУСКІ КАЛЕГІЮМ
прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:
журналістыка
найноўшая гісторыя
філязофія/літаратура

а таксама адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі.

Навучаньне ў БК - бясплатнае

Заяўкі прымаюцца па 25 верасьня 2010 г.

Для спэцкурсу “Фатаграфія” сумоўе не прадугледжанае.

Каб удзельнічаць у конкурсе, апліканты мусяць прадставіць:

1. Матывацыйны эсэй
2. Пры наяўнасьці — уласныя фотаздымкі. Перавага аддаецца аплікантам, якія маюць уласныя фотапрацы
3. Запоўненую анкету апліканта

Падрабязней: http://bk.baj.by/faq/faq2010.htm

Комментариев нет:

Отправить комментарий